Брэсцкая школа атрымала спартовы інвентар ад нямецкай амбасады

Источник материала:  
29.11.2011 23:40 — Новости Общества

Брэсцкая школа атрымала спартовы інвентар ад нямецкай амбасады

Еўрарадыё
Адміністрацыя кажа, што школе быў неабходны спартовы інвентар.

Прадстаўнікі адукацыйнага і дыпламатычнага ведамстваў Нямеччыны 29 лістапада ўручылі падарункі брэсцкім школьнікам. Выбар прыпаў на сярэднюю школу №7 з пашыраным вывучэнняем нямецкай мовы.

Дырэктарка школы Святлана Язерская кажа:

"Былі аташэ па культуры нямецкай амбасады ў Мінску і куратар адукацыйных праграм. Мы атрымалі падарункі на 9 мільёнаў рублёў: мячы, скакалкі. Літаратуру на нямецкай мове мы ад іх перыядычна атрымліваем. Я папрасіла тое, што дзецям цяпер больш востра патрэбна — спартовы інвентар".

Дарэчы, Нямеччына падтрымлівае ва ўсім свеце сетку школаў з паглыбленым вывучэннем нямецкай мовы. Усе яны атрымалі такія калядныя падарункі.

←В Гомеле благоустроена еще одна лыжная трасса

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика