"Газпрам" і "Белтрансгаз" урэгулявалі пытанне аплаты газу

Источник материала:  

Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі ААТ "Газпрам".

Учора ў развіццё дасягнутых 25 лістапада дамоўленасцяў ААТ "Газпрам" і ААТ "Белтрансгаз" падпісалі дадатак да кантракта аб аб'ёмах і ўмовах пастаўкі газу ў Беларусь і транзіту газу праз яе тэрыторыю ў 2007—2011 гадах. У адпаведнасці з дакументам, ААТ "Белтрансгаз" ажыццяўляе частковую аплату прыроднага газу, які пастаўляецца "Газпрамам" у другім паўгоддзі 2011 года, па $244,8 за 1 тыс. куб.м, а не па цэнах трэцяга і чацвёртага кварталаў, разлічаных у адпаведнасці з кантрактам (адпаведна $279,16 і $305,72). Аплата астатняй сумы плацяжу за пастаўлены ў другім паўгоддзі 2011 года расійскі газ будзе праводзіцца "Белтрансгазам" штомесячнымі плацяжамі на працягу 2012 года.

←Брэсцкая школа атрымала спартовы інвентар ад нямецкай амбасады

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика