Сонцастаянне ў горадзе сонца

Источник материала:  

Гэтую вераснёвую пару, калі даўжыня дня роўная даўжыні ночы, спрадвеку называюць восеньскім сонцастаяннем, альбо раўнадзенствам. Учора пачаўся адлік часу астранамічнай восені, і сонейка павярнула на зіму.

Але да сапраўднай зімы далёка. Наперадзе яшчэ цёплыя дзянькі "бабінага лета", калі можна парадавацца чырвона-залатому колеру лістоты дрэў і нечаканай сустрэчы ў полі з запозненымі рамонкамі.

Сонцастаянне ў горадзе сонца

Горадам сонца можна назваць старажытны надгарынскі Давыд-Гарадок, дзе, згодна з традыцыяй, франтоны кожнага дома ўпрыгожваюцца сонейкамі. Ці то ў выяве ўзыходу, ці цалкам прамяністага, паўдзённага. Гаспадары не шкадуюць часу і фарбы <І>(на фотаздымку) , каб гэтыя "сонейкі" зіхацелі і кідаліся ў вочы, незалежна ад таго, прыйшла ўжо да нас (або не) астранамічная восень.

Анатоль Кляшчук, фота аўтара.

←Гражданские права в Беларуси находятся под бременем закона

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика