Затрыманы непрацуючы мінчанін, які збіў выхаванцаў дзіцячага садка
Супрацоўнікамі міліцыі затрыманы раней судзімы за забойства жыхар сталіцы, які збіў выхаванцаў дзіцячага садка. Напярэдадні днём ён зайшоў на гульнявую пляцоўку дзіцячай дашкольнай установы № 26 і пачаў збіваць дзяцей 5—6 гадоў. Выхавальнікі не змаглі заступіцца за малых, бо зламыснік пагражаў ім пнеўматычнай зброяй. Адміністрацыя ўстановы, пачуўшы дзіцячыя крыкі і плач, выклікала міліцыю. Падчас затрымання хуліган аказаў супраціўленне супрацоўнікам праваахоўных органаў.
Затрыманы — жыхар сталіцы 1970 года нараджэння — знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Зараз у дачыненні да яго заведзена крымінальная справа. За хуліганства і пагрозы выхавальнікам пнеўматычным пісталетам яму пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.
Яўген АЛЕЙНІК, "Мінск—Навіны".
"Мінск—Навіны".