Ніхто не забыты
Рэха Вялікай Айчыннай вайны адгукаецца і цяпер. Летам на аб'язной дарозе за Нясвіжам (Мінская вобласць) былі знойдзены астанкі пяці чырвонаармейцаў і тры капсулы.
Як высветлілася ў ходзе даследаванняў, салдаты загінулі ў ліпені 1941 года пры абароне Нясвіжа ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Імя аднаго ўдалося ўстанавіць: гэта былы вайсковец Баранавіцкай часці Міхаіл Паўлавіч Кругавы, які нарадзіўся ў 1921 годзе ў Курскай вобласці (Расія). Імёны астатніх салдат устанавіць не ўдалося. Учора на брацкай магіле ў Нясвіжы астанкі чырвонаармейцаў былі ўрачыста перазахаваныя, ля Вечнага агню адбыўся мітынг з удзелам старшыні райвыканкама Івана Крупко. Воіны Баранавіцкай камендатуры далі развітальны залп у гонар абаронцаў горада, і пад гукі аркестра астанкі чырвонаармейцаў былі апушчаны ў брацкую магілу.
Раіса Хвір.