У жыроўках мінчан асобным радком могуць выдзеліць аплату святла ў пад'ездзе

Источник материала:  

Мінгарвыканкам накіраваў у Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі прапанову аб устанаўленні для насельніцтва аплаты за святло ў месцах агульнага карыстання жылых дамоў. Аб гэтым паведаміў генеральны дырэктар ДА "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка" Уладзімір Раянтовіч на аператыўнай нарадзе ў гарвыканкаме, перадае БЕЛТА.

У прыватнасці, прапануецца ўнесці змяненні ў тэхпашпарт жыльцоў, у якім была б вызначана доля ўласнасці месцаў агульнага карыстання. Такім чынам, у жыроўцы можа з'явіцца асобны радок па аплаце святла ў месцах агульнага карыстання. Канчатковае рашэнне па гэтым пытанні — у кампетэнцыі ўрада.

←Детский конкурс листовок по профилактике противоправного поведения стартовал в Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика