Чарніцы
13.08.2011
—
Новости Общества
Здавён у народзе ведалі, што ягады чарніц неабходна ўжываць пры праблемах страўніка і кішэчніка, пры дыябеце, захворваннях пячонкі і іншых органаў крыві, рэўматызме і падагры.
Чарніцы таксама стабілізуюць зрок.
Чарніцы — галінкі разам з ягадамі — сушылі на зіму, вешалі ў цёмных месцах. Шматгадовы вопыт народа вучыць, што вельмі карысна ўжываць чарніцы ў спёку, яны дапамагаюць падтрымліваць сілы ў арганізме. З чарніц варылі смачнае духмянае варэнне, кампоты.
Ягады чарніц захоўваюць свае каштоўныя лекавыя якасці і не губляюць вялікай колькасці вітамінаў, нават калі іх сушыць і варыць.
Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.