Нацбанк павялічвае стаўку рэфінансавання да 22 працэнтаў гадавых

Источник материала:  

З 17 жніўня 2011 года стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка павялічваецца на 2 працэнтныя пункты — з 20 да 22 працэнтаў гадавых, паведамляе прэс-служба Нацбанка.

Паслядоўнае павелічэнне стаўкі рэфінансавання праводзіцца на працягу ўсяго 2011 года. Яно накіравана на павышэнне кошту заёмных грошай у эканоміцы як важнай умовы паэтапнага ўзмацнення жорсткасці грашова-крэдытнай палітыкі Нацбанка. Разам з іншымі эканамічнымі захадамі ўрада гэта будзе спрыяць стабілізацыі сітуацыі ў знешнегандлёвай сферы і абмежаванню інфляцыйных працэсаў. Між іншым, павелічэнне намінальнага ўзроўню працэнтных ставак у якасці элемента стабілізацыйнай палітыкі з'яўляецца сусветнай практыкай.

Па меры развіцця пазітыўных тэндэнцый у эканоміцы і на фінансавым рынку Нацбанк вернецца да паступовага зніжэння стаўкі рэфінансавання.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

←Ад сёння алкаголь у крыві кіроўцаў лічаць па-новаму

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика