Гаршчок з неаліту
11.08.2011
—
Новости Общества
Археолагі, якія вядуць раскопкі на мяжы Клімавіцкага і Крычаўскага раёнаў на ўсходзе Беларусі, зрабілі каштоўную знаходку. Кераміка эпохі неаліту адкрывае, на думку спецыялістаў, новую старонку беларускай гісторыі.
Навуковая група Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. Куляшова знайшла выдатна захаваныя рэшткі керамікі, якія, верагодна, можна будзе скласці ў цэлы гаршчок. Гэта ўпершыню за час раскопак на беларускім Падняпроўі, раней знаходзілі толькі адзінкавыя разрозненыя чарапкі.
Навукоўцы спадзяюцца даведацца пра больш дакладную дату старажытнай стаянкі людзей на Чорным возеры і скласці ўяўленне пра асяродак плямёнаў ранняга неаліту — хто былі нашы продкі і як жылі?
Ілона Іванова.