Парады гаспадарам
Каб заўсёды быць з ураджаем на сваім прысядзібным надзеле:
l пажадана, каб падчас пасеву на вас не глядзелі суседзі (каб не сурочылі будучы ўраджай);
l падчас пасеву не пазычайце нікому расаду ці насенне і самі не бярыце ў людзей;
l не аддавайце проста так насенне ці расаду, якія вы ўжо не будзеце выкарыстоўваць — няхай вам дадуць крыху грошай — "купяць";
l акрамя гэтага, нашы продкі яшчэ рабілі і так: каб не перадаць свой "поспех" на градах (ураджай) суседцы, перш чым аддаць расаду ці насенне, трэба было памыць рукі, і пасля таго, як аддалі расаду, таксама;
l каб быў ураджай на "вяршкі" (г.зн. на надземную частку расліны), саджайце такія расліны ад маладзіка да поўні; каб ураджай быў на "карэньчыкі" (г.зн. на падземную частку расліны), саджайце іх ад поўні да маладзіка.
l не пачынайце саджаць або сеяць ад плота (агароджы, мяжы): лепш, каб "першай" была градка бліжэй да хаты;
l насенне на працягу трох дзён трэба было абавязкова пырскаць калодзежнай вадой;
l насенне буракоў некаторы час трымалі разам з насеннем іншых, больш "далікатных" раслін, бо лічылі, што такім чынам на іх пяройдуць якасці буракоў;
l перад пасевам сяляне выходзілі зарана ў двор і кідалі ў калодзеж медзякі для поспеху. Рабіць гэта трэба было ўпотайкі, каб засцерагчыся ад дурнога вока.
Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.