Лейтэнант Хачык Хачыкян абараняў Прапойск

Источник материала:  

У Слаўгарадскім раёне, паблізу вёскі Курганаўка, знайшлі астанкі салдата Вялікай Айчыннай вайны.

На іх натрапілі камунальнікі, якія экскаватарам здабывалі пясок з мясцовага кар'ера. Потым побач удалося адшукаць і запоўнены салдацкі медальён. Аказалася, што чырвонаармеец — лейтэнант Хачык Самуілавіч Хачыкян, 1918 года нараджэння, які жыў у Майкопе. Паводле афіцыйнай інфармацыі, ён лічыўся зніклым без весткі. Мяркуецца, што Хачыкян загінуў улетку 1941 года пры наступленні фашыстаў. Баі пры Прапойску (так за тым часам называўся Слаўгарад) былі вялікія, там загінула шмат людзей.

У кар'еры таксама знайшлі асабістыя рэчы лейтэнанта: патроны, рэвальвер, каску, процівагаз, сапёрную рыдлёўку. Іх перададуць у музей Слаўгарадскага ліцэя, а парэшткі Хачыка Хачыкяна праз 70 гадоў пасля гібелі на полі бою пахаваюць у брацкай магіле.

Ілона Іванова.

←Падаражанне будаўніцтва жылля для чаргавікоў сёлета будзе нязначным, а потым — плаўным і эканамічна абгрунтаваным

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика