Правілы пастаноўкі на чаргу на жыллё ў Мінскім раёне і Мінску плануецца распаўсюдзіць на ўсё прысталічча

Источник материала:  

Правілы пастаноўкі грамадзян на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, дзеючыя ў Мінску і Мінскім раёне, плануецца распаўсюдзіць і на іншыя прысталічныя раёны. Аб гэтым паведаміў на пасяджэнні Мінскага аблвыканкама, на якім разглядаліся меры па ўстараненні парушэнняў заканадаўства ў рэгістрацыі грамадзян і зямельнага заканадаўства ў Мінскай вобласці, начальнік абласной землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службы Генадзь Пліскоўскі, перадае БЕЛТА.

У мэтах атрымання зямельных участкаў без аўкцыёнаў, угледзеўшы прабелы ў заканадаўстве, у сельвыканкамах пачалася масавая рэгістрацыя грамадзян па дагаворах найму. Спачатку хваля захліснула Мінскі раён, а пасля ўнясення змяненняў у заканадаўства, якія забараняюць пастаноўку на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў без пяцігадовага тэрміну пражывання ў гэтым населеным пункце, як гэта было зроблена да гэтага ў Мінску, — і на іншыя прылеглыя да сталіцы раёны. Факты фіктыўнай рэгістрацыі выяўлены ў Лагойскім, Маладзечанскім, Смалявіцкім і іншых раёнах.

"У сувязі з гэтым неабходна распаўсюдзіць дзеючыя ў Мінскім раёне патрабаванні на ўсе раёны, якія ўваходзяць у прыгарадную зону Мінска, унёсшы адпаведныя змяненні і дапаўненні ва ўказ Прэзідэнта. Акрамя таго, прапануецца на заканадаўчым узроўні ўрэгуляваць пытанні ўстанаўлення працэнта незавершанага будаўніцтва жылых дамоў, пры якім магчыма іх кансервацыя (не менш як 70 працэнтаў), і продажу закансерваваных аб'ектаў адначасова з выкупам зямельных участкаў у прыватную ўласнасць. Гэта не дало б магчымасці грамадзянам займацца скрытым перапродажам зямельных участкаў, прадастаўленых у пажыццёвае спадчыннае валоданне як для маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Гэтыя прапановы ўлічаны і ўносяцца ва ўказ кіраўніка дзяржавы. Праект знаходзіцца на разглядзе ў Савеце Міністраў", — растлумачыў Генадзь Пліскоўскі.

Усяго ў чарзе на атрыманне ўчасткаў у Мінскай вобласці стаяць больш як 42,7 тыс. грамадзян, па аформленых матэрыялах прыняты рашэнні аб прадастаўленні зямлі для індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва больш як 16,3 тыс. чалавек. Асаблівым попытам карыстаюцца зямельныя ўчасткі на тэрыторыі Мінскага раёна (каля 58 працэнтаў ад усіх па вобласці) і прылеглых да яго раёнаў. У Мінскім раёне з дня ўступлення ў сілу 1 студзеня 2008 года ўказа ад 27 снежня 2007 года "Аб адабранні і прадастаўленні зямельных участкаў" прадастаўлена 6 тыс. 164 зямельныя ўчасткі, на аўкцыёнах прададзена 492 участкі.

←Помнік Грунвальду ў Ваўкавыску

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика