Помнік Грунвальду ў Ваўкавыску

Источник материала:  

З нагоды святкавання Дня горада ў Ваўкавыску быў адкрыты помнік, прысвечаны 600-годдзю Грунвальдскай бітвы. З гісторыі Ваўкавышчыны вядома, што ў той бітве загінула амаль уся Ваўкавыская харугва, якая прымала ўдзел у баталіі. Факт удзелу Ваўкавыскай харугвы і гераізм нашых продкаў пацвярджаецца ў гістарычных хроніках.

Старшыня Ваўкавыскага райвыканкама Дзмітрый Голец сказаў, што адкрыццё помніка спазнілася на адзін год: некалькі разоў перарабляўся праект мемарыяльнага знака для таго, каб канчатковы варыянт эскіза быў зацверджаны Гродзенскай абласной мастацка-экспертнай радай.

Помнік Грунвальду ў Ваўкавыску

На адкрыццё помніка Грунвальду сабралася шмат людзей, у тым ліку прадстаўнікі выканаўчых уладаў, дэлегаты ад буйных арганізацый і прадпрыемстваў горада, польскія і расійскія госці, сябры Грамадскага аб'яднання "Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры", прадстаўнікі партый і рухаў. Пасля афіцыйнага адкрыцця да помніка былі ўскладзены кветкі і вянкі.

Сяргей ЧЫГРЫН. Фота аўтара.

←14 нелегальных мигрантов задержаны на белорусской границе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика