Што хвалюе беларусаў?

Источник материала:  

Грамадская думка

Нават ва ўмовах эканамічнага крызісу, які закрануў Беларусь, большасць яе жыхароў (58 працэнтаў) задаволены сваім жыццём. Такія вынікі апытання, праведзенага ў чэрвені Інафармацыйна-аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Сярод асноўных праблем, якія хвалююць грамадзян, 30 працэнтаў рэспандэнтаў адзначалі рост інфляцыі, 22,5 працэнта — адсутнасць магчымасці набыць валюту, 22 працэнты — зніжэнне заработнай платы. Недахоп неабходных тавараў і вымушаны водпуск па месцы працы хвалюе 7,5 працэнта апытаных.

Нягледзячы на крызіс, 9 працэнтаў рэспандэнтаў адзначылі паляпшэнне свайго матэрыяльнага становішча. У параўнанні з маем 2011 года колькасць грамадзян, упэўненых у заўтрашнім дні, павялічылася на 6,5 працэнта, а не ўпэўненых у сваёй будучыні зменшылася на 5 працэнтаў.

Рэспандэнты звязваюць пазітыўныя змяненні з вынікамі праведзеных кіраўніком дзяржавы нарад па пытаннях сацыяльна-эканамічнай сітуацыі і прынятымі на іх канкрэтнымі кіраўніцкімі рашэннямі.

Большасць удзельнікаў апытання (56,5 працэнта) адмоўна ставяцца да продажу акцый буйных прамысловых прадпрыемстваў Беларусі замежным інвестарам.

Вынікі апытання сведчаць пра стабільную грамадска-палітычную сітуацыю. Абсалютная большасць (95,6 працэнта) рэспандэнтаў адмаўляюць магчымасць любога свайго ўдзелу ў розных акцыях пратэсту. Надзеі на выхад са складанай эканамічнай сітуацыі большасць апытаных звязваюць з рашэннямі кіраўніка дзяржавы.

Ул. інф.

←В Гомеле судят оппозиционера, «испортившего» плакат с социальной рекламой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика