Як даведацца пра лёс рэпрэсіраваных родных?

Источник материала:  

Куды звяртацца адносна рэпрэсіраваных у 1937 годзе? Гаворка пра Бярэзінскі раён, які раней, да вайны, знаходзіўся ў складзе Магілёўскай вобласці, а пасля вайны перайшоў у Мінскую вобласць. Маіх чатырох дзядзькаў і дзеда выслалі ў 1937 годзе. Была рэабілітацыя, але на іх яе не даслалі. І я зараз хачу ведаць: за што іх пасадзілі — непісьменных людзей, якія працавалі ў калгасе? Куды звяртацца, да каго?

Генадзь Францавіч ПЯТКЕВІЧ, г. Мінск.

У Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь на наш запыт паведамілі, што да вайны Бярэзінскі раён уваходзіў у склад Мінскай вобласці. Звесткі пра рэпрэсіраваных могуць быць у кнізе "Памяць" гэтага раёна, таму заяўнік можа паспрабаваць звярнуцца ў тамтэйшы райвыканкам. Арыгіналы дакументаў, калі, вядома, рэпрэсіраваныя праходзілі па картатэцы, перададзены ў Нацыянальны архіў. Наш чытач можа напісаць заяву на імя яго кіраўніцтва з просьбай даць адказ адносна лёсу сваіх родных, даслаўшы яго на адрас: 220114, г. Мінск, праспект Незалежнасці, 116, Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ён павінен быць дадзены — як на сацыяльна-прававы запыт — на працягу 14 дзён. Адзінае, Генадзь Францавіч павінен як мага больш паведаміць дакладных звестак пра сваіх дзядзькаў і дзеда. Па якой лініі яны яму даводзяцца, іх прозвішчы, імёны, імёны па бацьку, гады і месцы народзінаў, месцы апошняга жыхарства і працы — карацей, усё, што зможа прыгадаць. Бо, скажам, калі меркаваць проста па прозвішчы Пяткевіч (калі яно ў сям'і не змянялася), дык па картатэцы Нацыянальнага архіва налічваецца каля 80 чалавек, калі па прозвішчы Піткевіч — 15. Магчыма, сярод іх ёсць і рэпрэсіраваныя родныя нашага чытача?..

←Минэнерго отчиталось перед Генпрокуратурой о работе по противодействию коррупции

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика