Мiнiнфарм адклiкаў з ВГС iск аб спыненнi выпуску "Нашай Нiвы"
13.07.2011
—
Новости Общества
Мiнiстэрства iнфармацыi Беларусi адклiкала з Вышэйшага гаспадарчага суда iскавую заяву аб спыненнi выпуску газеты "Наша Нiва", паведамiлi БЕЛТА ў мiнiстэрстве.
Іск адклiканы "ў сувязi са зваротам рэдакцыi выдання i магчымасцю пазасудовага ўрэгулявання сiтуацыi, зыходзячы з прынцыпу свабоды сродкаў масавай iнфармацыi", растлумачылi ў Мiнiнфарме. Разам з тым тут падкрэслiлi, што патрабаваннi Мiнiстэрства iнфармацыi да рэдакцыi гэтага СМI абгрунтаваныя i прад'яўлены ў адпаведнасцi з нормамi закона "Аб сродках масавай iнфармацыi" ў сувязi з неаднаразовым парушэннем яго палажэнняў.