МЗС Беларусі: "ЕС прадэманстраваў зняважлівае стаўленне, адмовіўшы ў візах беларускім журналістам"

Источник материала:  

Еўрасаюз адкрыта прадэманстраваў зняважлівае стаўленне да сваіх добраахвотна ўзятых міжнародных абавязкаў, адмовіўшы ў выдачы віз беларускім журналістам, якія збіраюцца прыняць удзел у канферэнцыі АБСЕ ў Вільнюсе. Аб гэтым заявіў учора журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

Як адзначыў Андрэй Савіных, канферэнцыя ў Вільнюсе пазіцыянавалася як важнае мерапрыемства для ўмацавання свабоды СМІ, свабоды выказвання меркаванняў, забеспячэння правоў і бяспекі журналістаў. Запрашэнне для ўдзелу ў гэтым мерапрыемстве было падпісана дзеючым старшынёй АБСЕ, міністрам замежных спраў Літвы Аўдронюсам Ажубалісам і прадстаўніком АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дуняй Міятавіч.

Паводле яго слоў, дзіўную няўпэўненасць таксама дэманструе прадстаўнік АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дуня Міятавіч, якая спрабуе па розных падставах адысці ад існуючай сітуацыі. На думку прэс-сакратара МЗС Беларусі, гэта пацвярджае яе палітычную ангажаванасць і поўнасцю дыскрэдытуе яе ролю незалежнага арбітра, на якую яна прэтэндуе...

←Жака Ширака не пустили в казино из-за собаки

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика