Псіхатропы: усё новыя і новыя

Источник материала:  

Абвінавачанне ў арганізацыі наркалабараторыі было прад'яўлена ўчора намесніку дырэктара адной са сталічных камерцыйных структур. Вытворчасць амфетаміну мужчына арганізаваў у доме пенсіянеркі, жыхаркі п.Ждановічы. Праваахоўнікі канфіскавалі там больш за 30 грамаў рэчыва, прэкурсоры і спецыяльнае абсталяванне. Раней абвінавачаны прыцягваўся ўжо да крымінальнай адказнасці за аналагічнае злачынства.

Як паведамляюць ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў Міністэрства ўнутраных спраў, калі раней штогод выяўлялася ад 3 да 9 падобных лабараторый, то за няпоўныя пяць месяцаў гэтага года — ужо 10. У асноўным зламыснікі разгортваюць сваю дзейнасць у сталіцы і Мінскім раёне. Па меркаванні спецыялістаў МУС, злачынцы "перакваліфікаваліся" на сінтэз асабліва небяспечных псіхатропаў, што прыводзіць да паступовага выціскання з нелегальнага рынку наркатычных сродкаў. Атрымала распаўсюджванне практыка змешвання гатовых формаў сінтэтычных канабіноідаў са звычайнымі раслінамі, што павялічвае аб'ём гатовага рэчыва.

Сёлета ў нарматыўныя прававыя акты, якія забараняюць свабодны абарот на тэрыторыі Беларусі асабліва небяспечных нарка- і псіхатропных рэчываў, ужо трапілі 24 новыя псіхатропы і адзін прэкурсор. Разглядаецца пытанне аб забароне яшчэ васьмі раней невядомых псіхатропных рэчываў. МУС нагадвае, што за незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў прадугледжана пакаранне да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Святлана БАРЫСЕНКА.

←Мужчина, заступившийся за безбилетника, оштрафован на 700 тысяч

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика