Нараджальнасць стала змяншацца

Источник материала:  

Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у пачатку мая ў Беларусі пражывала 9 млн 471,9 тыс. чалавек.

Такім чынам, адзначылі ў Белстаце, з пачатку года колькасць насельніцтва краіны зменшылася на 9,3 тыс. чалавек. Гэта тлумачыцца так званымі "натуральнымі стратамі". За студзень—красавік сёлета памерла 46847, тады як нарадзілася — толькі 33804 чалавекі. Прычым у параўнанні з мінулым годам паказчык смяротнасці павялічыўся, тады як паказчык нараджальнасці — зменшыўся. Для параўнання: за першыя чатыры месяцы мінулага года ў Беларусі з'явілася 34769 немаўлят.

Не менш сумным фактам стала пэўнае змяншэнне (зноў жа ў параўнанні з аналагічным перыядам летась) колькасці шлюбаў (на 1 працэнт) і павелічэнне колькасці разводаў (на 11,1 працэнта). Пры гэтым тэмпы агульнага скарачэння насельніцтва крыху стрымала станоўчае міграцыйнае сальда. Так, за студзень—красавік сёлета на пастаяннае месца жыхарства ў Беларусь прыехала 5630, тады як з'ехала з краіны — 1913 чалавек.

Сяргей ГРЫБ.

←Мужчина, заступившийся за безбилетника, оштрафован на 700 тысяч

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика