з 28 мая даражэе гарэлка

Источник материала:  

Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі Беларусі.

У сувязі з ростам ставак акцызнага падатку на алкагольную прадукцыю і з улікам прапаноў канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Міністэрства эканомікі прыняло пастанову ад 25 мая 2011 года № 74 "Аб унясенні змяненняў у пастанову Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь ад 18 жніўня 2010 года № 126". Пастановай прадугледжана павышэнне на 10 працэнтаў рознічных цэн на гарэлку, мінімальных адпускных цэн на алкагольную прадукцыю мацункам больш як 28 працэнтаў і адпускных цэнаў на спірт этылавы з харчовай сыравіны. Рознічная цана на гарэлку са спірту "люкс" мацункам 40 працэнтаў складзе Br9520 за 0,5 л без кошту пасуды.

←Мужчина, заступившийся за безбилетника, оштрафован на 700 тысяч

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика