ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

Источник материала:  
У ФРГ выяўлена крыніца небяспечнай інфекцыі

Крыніцай небяспечнай кішэчнай інфекцыі, якая ўжо прывяла да першых смяротных зыходаў, сталі агуркі, імпартаваныя з Іспаніі, паведамляе DW-WОRLD са спасылкай на заключэнне гамбургскага інстытута гігіены.

Паводле звестак Fіnаnсіаl Tіmеs Dеutsсhlаnd, эксперты інстытута выявілі бактэрыі ўзбуджальніка інфекцыі — высокапатагеннай кішэчнай палачкі Еsсhеrісhіа соlі на чатырох агурках, тры з якіх былі імпартаваны з Іспаніі. Дзе быў вырашчаны чацвёрты агурок, пакуль высветліць не атрымалася.

Да серады было зафіксавана 600 пацверджаных і мяркуемых выпадкаў захворвання. Па некаторых звестках, дзве трэці захварэлых — жанчыны. Дзве пажылыя пацыенткі 89 і 83 гадоў і адна маладая жанчына ўжо сканалі ад наступстваў заражэння.

Саакашвілі ўбачыў у мітынгах замежны сцэнар

Прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі пракаментаваў апошнія падзеі ў Тбілісі. Ён заявіў, што апазіцыя дзейнічала "па сцэнары, напісаным за межамі Грузіі", планавала сарваць правядзенне ваеннага парада і ўчыніць масавыя беспарадкі.

З каментарамі кіраўнік рэспублікі выступіў перад пачаткам парада, які праводзіцца ў сталіцы з нагоды Дня Незалежнасці. Прадстаўнікі радыкальнай апазіцыі раней заяўлялі, што "не дазволяць" прэзідэнту правесці гэтае мерапрыемства. Каментуючы дзеянні лідараў апазіцыі, Саакашвілі заявіў, што яны "жадалі гвалту і ахвяр". Ён выказаў спачуванні сем'ям двух чалавек, што загінулі мінулай ноччу ў Тбілісі. Абодва, паводле інфармацыі МУС Грузіі, былі збіты машынамі з картэжу лідараў апазіцыі.

Да месца правядзення мітынгу (25 мая ўдзельнікі акцыі памкнуліся да будынка парламента) быў накіраваны спецназ. Пасля таго, як апазіцыянеры (іх было каля тысячы чалавек) адмовіліся разыйсціся, сілавікі прыступілі да разгону мітынгу. Пры гэтым былі ўжыты спецсродкі: слязісты газ і гумовыя кулі. Некаторыя з мітынгуючых загінулі, дзясяткі чалавек былі затрыманы. Паводле звестак МУС, у сутычках з апазіцыянерамі пацярпелі і паліцэйскія. Раніцай 26 мая ў бальніцах заставалася 37 пацярпелых.

Частае наведванне бара ратуе печань ад атлусцення?

Рэгулярнае ўжыванне алкаголю лепш адбіваецца на арганізме, чым татальная адмова ад спіртнога. Адзінае абмежаванне: не варта выпіваць больш за дзве пінты піва ці пары келіхаў віна, піша Thе Tеlеgrарh.

Хоць медыкі кажуць пра тое, што алкаголь руйнуе печань, навукоўцы ўпэўнены: частае, але ўмеранае спажыванне алкаголю, наадварот, змяншае рызыку развіцця атлусцення печані да 60%. Такі рэжым працуе лепш, чым калі б чалавек зусім не піў ці піў мала і рэдка.

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙВыснова была зроблены падчас даследавання, якое праводзілася ў Японіі на 9885 мужчынах. Такім чынам, тыя з іх, хто ўжываў алкаголь ва ўмеранай колькасці, мелі менш праблем з печанню. Але далейшае даследаванне паказала: тут іграў ролю не столькі аб'ём спіртнога, колькі частата яго спажывання. А вось людзі, якія выпівалі прыкладна 3-4 алкагольных напоі на працягу больш як 21 дня ў месяцы, мелі самую нязначную рызыку атлусцення печані. Тым часам не варта ўжываць занадта шмат алкаголю, бо гэта пагражае цырозам і іншымі хваробамі.

←Мужчина, заступившийся за безбилетника, оштрафован на 700 тысяч

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика