Малочныя браты
09.04.2011
—
Новости Общества
Асіповічы і Бранск падпісалі праграму доўгатэрміновага супрацоўніцтва. Сувязі будуць не толькі культурнымі і грамадскімі: абодва бакі найперш цікавіць эканоміка.
Прадстаўніцтва беларускага зямляцтва на Браншчыне пазнаёмілася ў Асіповіцкім раёне з вытворчасцю малака на сучаснай ферме і малочных прадуктаў на мясцовым камбінаце, і першай сумеснай акцыяй у Бранску будзе знаёмства жыхароў горада з асіповіцкімі малочнымі вырабамі. Беларусы і расіяне хочуць дапамагчы адно аднаму ў паспяховым збыце патрэбнай і цікавай для суседзяў прадукцыі.
Ілона Іванова.