Ініцыятары "Маскоўскага механізма" АБСЕ супраць Беларусі прымяняюць непрыкрыты двайны стандарт,
09.04.2011
—
Новости Общества
які наносіць прынцыповы ўрон аўтарытэту АБСЕ. Аб гэтым гаворыцца ў выступленні Пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры АБСЕ Аляксандра Сычова на пасяджэнні Пастаяннага савета АБСЕ. Тэкст выступлення размешчаны на сайце МЗС Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"Апошнія гады на прасторы АБСЕ, у тым ліку ў краінах, дзе місіі АБСЕ адсутнічаюць, узнікалі сапраўды крызісныя сітуацыі, якія забіралі многія чалавечыя жыцці, патрабавалі самай сур'ёзнай рэакцыі. Але мы не чулі нават аб спробах задзейнічаць адпаведныя механізмы", — заявіў дыпламат.