ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
Колькасць загінулых у выніку новага землятрусу на паўночным усходзе Японіі дасягнула чатырох чалавек, больш за сотню атрымалі раненні. Акрамя таго, з-за землятрусу 2,6 млн хатніх гаспадарак і службовых памяшканняў засталіся без электразабеспячэння, адзначае японскае агенцтва па надзвычайных сітуацыях. Электраэнергетычная кампанія Tоhоku Еlесtrіс Роwеr Со. паведаміла, што ў выніку землятрусу адбылася ўцечка радыеактыўнай вады на АЭС "Анагава", якой гэтая кампанія кіруе.
Аперацыя Захаду ў Лівіі можа аказацца бессэнсоўнайПраз тры тыдні пасля пачатку міжнароднай ваеннай аперацыі ў Лівіі высвятляецца, што яна можа аказацца бессэнсоўнай. Супрацьстаянне сіл Кадафі і рэвалюцыйных апалчэнцаў на лівійскай зямлі зайшло ў тупік, хоць і не ўсе гэта прызнаюць.
Ва ўсялякім разе аказалася, што нават пры падтрымцы авіяцыі заходніх саюзнікаў, якая наносіць удары па пазіцыях урадавага войска, неарганізаваныя і слаба ўзброеныя паўстанцы няздольныя, як яны збіраліся, захапіць Трыпалі і звергнуць рэжым. У гэтых умовах у НАТА, якой ад ЗША перайшло камандаванне кааліцыяй, усё часцей сталі гаварыць пра тое, што выключна сілавое рашэнне канфлікту ў гэтай краіне немагчыма.
Дэфіцыт бюджэту ЗША дасягнуў $830 млрдДэфіцыт федэральнага бюджэту ЗША за першыя 6 месяцаў фінансавага 2011 года дасягнуў $830 млрд, павялічыўшыся на $113 млрд у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Такія звесткі агучыла Бюджэтнае ўпраўленне кангрэса ЗША.
У адпаведнасці з прагнозам па дынаміцы бюджэтнага дэфіцыту краіны ў 2010-2011 фінансавым годзе бюджэтны дэфіцыт складзе $1,5 трлн, ці 9,8% ад ВУП ЗША. Калі гэтая ацэнка спраўдзіцца, то Штаты зафіксуюць дэфіцыт федэральнага бюджэту вышэй за $1 трлн у трэці раз запар.
Кіраўнік Міжнароднага валютнага фонду Дамінік Строс-Кан заявіў, што амерыканская адміністрацыя павінна скараціць выдаткі бюджэту ЗША амаль на 35%, каб вярнуць бюджэт пад кантроль. Аднак, паводле меркавання аналітыкаў, гэта зусім нерэальна, паколькі выкліча неадкладны цяжкі эканамічны крызіс, што разумеюць і ў Еўропе, і ў ЗША.
Ва украіне запланавалі самы дарагі ваенны парадМіністэрства абароны Украіны збіраецца выдаткаваць на ваенны парад у гонар 20-годдзя незалежнасці Украіны больш за 320 мільёнаў грыўняў (больш за 40 мільёнаў долараў).
Выдаткі на правядзенне параду амаль эквівалентныя, напрыклад, суме, якую ведамства разлічвала атрымаць з дзяржбюджэту на стварэнне новай ваеннай тэхнікі (350 мільёнаў грыўняў). Увесь ваенны бюджэт Украіны ў 2011 годзе склаў 11,4 мільярда грыўняў, павялічыўшыся на 30 адсоткаў у параўнанні з 2010 годам.
У 2008 і 2009 гадах ваенныя парады на Дзень незалежнасці Украіны абышліся прыкладна ў 70 мільёнаў грыўняў, а ў 2010 годзе парад увогуле не праводзіўся.