Халезін і Каляда папрасілі прытулку ў ЗША

Источник материала:  
05.04.2011 18:55 — Новости Общества

Халезін і Каляда папрасілі прытулку ў ЗША

Наша Ніва
Кіраўнікі Свабоднага тэатра папрасілі палітычны прытулак у ЗША.

У часе выканання працэдур па афармленні статусу палітычных уцекачоў яны павінны знаходзіцца на тэрыторыі ЗША. Таму ў Варшаве адмененыя спектаклі Свабоднага тэатра, якія павінны былі адбыцца на сцэне Тэатра Польскага. Пра гэта паведаміла Польскаму радыё журналістка Юлія Слуцкая.

Халезіну і Калядзе, магчыма, пагражаў арышт у Беларусі, бо яны бралі актыўны ўдзел у Плошчы. Каляда выступала з трыбуны мітынгу і публічна ганьбіла амонаўцаў.

Свабодны тэатр планаваў паказаць у варшаўскім Тэатры Польскім свой спектакль "Пакаленне jeans". Прэм’ера мела адбыцца 14 мая.

Кіраўнікі Свабоднага тэатра ў лісце да дырэктара польскай сцэны Анджэя Сэвэрына напісалі, што, "нягледзячы на праблемы й перашкоды, спектакль абавязкова пакажуць ў наступным сезоне". "Для нас гэта справа гонару", напісалі ў лісце Мікалай Халезін й Наталля Каляда.
←Халип начала знакомиться с материалами уголовного дела

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика