У Літве адбудзецца першы Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі

Источник материала:  
01.03.2011 18:12 — Новости Общества
У Літве адбудзецца першы Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі Еўрапейскае радыё для Беларусі У верасні збяруцца больш за сто навукоўцаў з розных краін, каб абмеркаваць дасягенні найноўшай гісторыі Беларусі. Як паведаміў Еўрарадыё сябра аргкамітэту кангрэса Эдуард Мазько, маштабнае мерапрыемства праводзіцца для таго, каб Беларусь не закрывалася ад Захаду: "Акурат і месца канферэнцыі для гэтага вельмі пасуе – універсітэт Вітаўта Вялікага ў Каўнасе. А ўвогуле мы хочам стварыць пэўную інтэлектуальную правакацыю: як мага шырэй зацікавіць беларускай тэматыкай тых, хто пра нашу краіну ведае мала". Сярод тэм секцый і дыскусій кангрэса заўялены "Беларуская мадэль", "1991-2011 – падсумаванне двух дзесяцігоддзяў", "Беларусь і Усходняе партнёрства", "Выбары ў Беларусі, 2008-2010: наступствы і перспектывы", "Беларуска-літоўскія стасункі – стан, перспектывы, перашкоды". Арганізатарамі з беларускага боку выступаюць Агенцыя гуманітарных тэхналогій і Цэнтр сацыяльных інавацый, Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў, сайт экспертнай супольнасці "Наше мнение", Інстытут палітычных даследаванняў "Палітычная сфера".
←Отрощенков, Молчанов и Новик действовали согласованно по предварительному сговору - версия обвинения

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика