Выбух у буяках
23.02.2011
—
Новости Общества
У в. Буякі (Брэсцкі раён) 21 лютага ў 17.25 адбыўся выбух у будынку прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства "Адметная якасць".
Калі выратавальнікі прыбылі на месца здарэння, то было высветлена, што выбух адбыўся ўнутры двухпавярховага дома, на першым паверсе якога, знаходзілася кветкавая крама. Сямёра чалавек будынак паспелі пакінуць самастойна, а вось дваіх давялося выратоўваць — яны знаходзіліся ў гаражы цокальнага паверха. Першага мужчыну дасталі праз 12 хвілін пасля пошуку і адправілі ў абласную бальніцу, а другога шукалі з дапамогай кінолагаў з Брэсцкай памежнай групы. Пошуку перашкаджаў агонь, і калі чалавека знайшлі, то ён быў мёртвым. Па інфармацыі МНС, агульная плошча абвалу складае 180 кв. м. Абваліліся сцены і перакрыцці, быў знішчаны грузавік "Мерседэс", які знаходзіўся ў гаражы будынка. Па медыцынскую дапамогу звярнуўся адзін з работнікаў прадпрыемства. Ён атрымаў лёгкія траўмы ў выглядзе драпін і сінякоў. Пры тушэнні пажару і разбору завалаў удзельнічаў 91 супрацоўнік МНС і 27 работнікаў іншых арганізацый, на месцы здарэння працавалі 32 адзінкі тэхнікі. Прычына выбуху высвятляецца.Сымон Свістуновіч.