На тэатральным форуме будзе аншлаг

Источник материала:  

Міжнародны моладзевы форум "Март-кантакт" у Магілёве пачнецца 21 сакавіка, але ўжо цяпер амаль на палову спектакляў прададзены ўсе квіткі.

Продаж квіткоў пачаўся напрыканцы студзеня, і з 4-х тысяч прададзена амаль палова. Найбольшай папулярнасцю ў магілёўцаў карыстаюцца класічныя спектаклі ў сучаснай інтэрпрэтацыі.

Увогуле на "Март-кантакце" будзе паказана 15 спектакляў, якія прадставяць тэатральныя калектывы з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі, Балгарыі і Германіі. Яшчэ зараз ёсць магчымасць набыць квіткі на эксперыментальныя, пластычныя пастаноўкі. Кошт — ад 6 да 30 тысяч рублёў.

Ілона Іванова.

←Ушли во льды

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика