"А чаму б не пайсці далей?"

Источник материала:  

Мяне, як чытача "Звязды", вельмі зацікавіла паведамленне Ілоны Івановай, змешчанае ў нумары за 22 студзеня. У ім ідзе гаворка пра тое, што ўлады Бабруйска заснавалі прэмію імя Міхася Лынькова за папулярызацыю беларускай мовы. Я знаёмы з творчасцю гэтага пісьменніка і літаратуразнаўцы, мне давялося сустракацца з ім, пра што засталіся самыя найлепшыя ўспаміны. Таму я ад усяго сэрца вітаю ініцыятыву бабруйчан і думаю: а чаму б не пайсці далей, чаму б не заснаваць такую прэмію ў іншых гарадах, напрыклад, у Слуцку — імя Янкі Скрыгана.

Іван Аляксеевіч вучыўся там у духоўным вучылішчы і сельскагаспадарчым тэхнікуме, там жа працаваў у акруговай газеце "Вясковы будаўнік", быў сябрам літаб'яднання "Маладняк". А потым — гады рэпрэсій...

Толькі ў канцы 1954-га Янку Скрыгана рэабілітавалі.

Усе аматары беларускай літаратуры добра ведаюць яго творчасць — аповесці, апавяданні, творы па праблемах беларускага мастацтва і мовы. Янка Скрыган быў лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі БССР, заслужаным работнікам культуры, зрабіў вялікі ўнёсак у стварэнне першай беларускай энцыклапедыі. Таму ён, безумоўна ж, заслугоўвае светлай памяці і заснавання прэміі. Няхай Случчына ганарыцца такім земляком, няхай на прыкладзе яго жыцця выхоўвае новых знакамітых рупліўцаў на ніве беларушчыны!

Уладзімір ГОЛУБЕЎ,

г. Мінск.

←Восприятие на слух

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика