ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

Источник материала:  
Нямецкая свініна з дыяксінам прызнана бясшкоднай

Нямецкія курыныя яйкі і свініна з павышаным утрыманнем дыяксіну, які патрапіў туды праз кармы для жывёл, не ўяўляюць пагрозы здароўю чалавека. Пра гэта, як паведамляе агенцтва DAPD, заявілі эксперты з федэральнага інстытута па ацэнцы рызык у Берліне (BfR), якія прааналізавалі 300 проб.

Адзначаецца, што ў спажыўцоў няма нагоды для хваляванняў нават у тым выпадку, калі на працягу года яны кожны дзень з'ядалі па два яйкі з максімальным узроўнем канцэнтрацыі дыяксіну, выяўленым падчас аналізаў. Пры гэтым эксперты падкрэслілі, што толькі ў некаторых выпадках утрыманне дыяксіну перавысіла ўстаноўленыя законам нормы.

У Латвіі ўскладнілі жыццё паліцэйскім

Начальнік латвійскай паліцыі Артыс Велшс ускладніў жыццё супрацоўнікам, што прызвычаіліся падзарабляць у вольны час. Як паведамляе Mіxnews, ён выдаў распараджэнне, якое пазбаўляе паліцэйскіх магчымасці хадзіць на службу ў рэжыме "суткі праз трое" (і працаваць на іншай працы ў вольны час).

Згодна з рашэннем шэфа паліцыі, зараз яго падначаленыя змогуць працаваць не больш за 12 гадзін у дзень. Адпаведна, выхадных, якія можна было б выкарыстоўваць для падзаробкаў, будзе менш. У кіраўніцтве паліцыі заяўляюць, што толькі ўвялі ў дзеянне норму, якая адпавядае еўрапейскай практыцы. У прафсаюзе паліцэйскіх, у сваю чаргу, назвалі гэтае рашэнне "катастрофай". Паводле інфармацыі выдання, частка супрацоўнікаў паліцыі сёння фактычна знаходзіцца "на парозе беднасці". Калі іх пакінуць без магчымасці падзарабіць, то, як мяркуе лідар прафсаюза Агрыс Суна, людзі стануць сыходзіць з паліцыі ў прыватны сектар.

Таварыства спажыўцоў вырашыла забараніць Coca-Cola Lіght

"Адкрытае аб'яднанне спажыўцоў" падало іск у Кунцаўскі суд Масквы з патрабаваннем забараніць у Расіі продаж Coca-Cola Lіght. Спажыўцы лічаць, што ў напоі ўтрымліваецца падсаладзіцель аспартам, а на этыкетцы гэтага не ўказана.

Coca-Cola Lіght адрозніваецца ад звычайнай тым, што не ўтрымлівае цукру, таму напой рэкламуецца як бескаларыйны. Замест цукру ў Coca-Cola Lіght выкарыстоўваецца аспартам, які ў 160-200 раз больш салодкі за цукар.

Лічыцца, што аспартам можа быць небяспечны для здароўя, бо ў арганізме ён распадаецца на амінакіслоты і небяспечны метанол. Акрамя таго, аспартам можа ўзбуджаць апетыт.

Сёння напой прадаецца больш як у 150 краінах.

Егіпецкая паліцыя выкарыстала супраць дэманстрантаў вадзяныя гарматы

Егіпецкая паліцыя ўчора пачала разганяць удзельнікаў маштабных акцый пратэсту ў Каіры пры дапамозе вадзяных гармат, паведамляе АР. Акрамя таго, супраць пратэстантаў прымяняюць слязісты газ, дубінкі і гумавыя кулі.

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙПасля пятнічнай малітвы на цэнтральную плошчу Каіра рушылі не менш за дзве тысячы чалавек. Сярод удзельнікаў дэманстрацыі аказаўся былы кіраўнік МАГАТЭ Махамед эль-Барадэй, якога называюць патэнцыйным лідарам рэвалюцыі. Як паведамляе тэлеканал "Аль-Джазіра", паліцыя абмежавала дысідэнта ў перасоўванні па горадзе. У прыватнасці, эль-Барадэю забаранілі ўдзельнічаць у апазіцыйным шэсці.

Беспарадкі і сутыкненні з паліцыяй у пятніцу зафіксаваны таксама ў Суэце, Мансуры і Александрыі. Хваляванні пачаліся яшчэ ў аўторак і не спыняліся ні на адзін дзень, нягледзячы на забароны ўлад, а таксама адключэнні сацыяльных сетак, блакіраванні мабільнай сувязі і абмежаванні доступу ў інтэрнэт. Да гэтых мер улады звярнуліся для таго, каб перашкодзіць дэманстрантам распаўсюджваць інфармацыю пра новыя акцыі.

Дэманстранты ўступаюць у бойкі з паліцыяй, закідваюць праваахоўнікаў камянямі і брудам, а таксама б'юць шкло. Урадавыя будынкі ўзяты пад узмоцненую ахову.

Названы самы бяспечны аўтамабіль 2010 года

Еўрапейская арганізацыя Euro NCAP назвала самыя бяспечныя аўтамабілі 2010 года.

Для таго, каб патрапіць у гэты спіс, аўтамабілю было неабходна паказаць найлепшыя вынікі ва ўсіх чатырох катэгорыях: у серыі краш-тэстаў на абарону дарослых пасажыраў, дзяцей у салоне, пешаходаў, а таксама наяўнасць электронных сістэм бяспекі ў базавай камплектацыі.

У выніку самым бяспечным аўтамабілем у прэміум-сегменце эксперты назвалі седан BMW 5-Serіes. Гэтая навінка атрымала рэдкую адзнаку — 100 з 100 магчымых — за электронную сістэму бяспекі.

У класе кампактных сямейных машын лепшым прызналі хэтчбэк Alfa Romeo Gіulіetta, а трохдзверны гібрыд Honda CR-Z заняў першае месца сярод суперміні. Вышэйшы бал сярод красовераў атрымаў Kіa Sportage, а сярод мінівэнаў — Toyota Verso.

Аўтсайдарамі 2010 года апынуліся французскі Cіtroen Nemo, які атрымаў тры зорачкі, а таксама піянер кітайскага аўтапрама на еўрапейскім рынку — мінівэн Landwіnd CV9, бяспеку якога адмыслоўцы ацанілі ў дзве зоркі.

←Восприятие на слух

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика