Змяніўся састаў сям'і, пераглядаецца і памер пазыкі на будаўніцтва...

Источник материала:  

"У канцы кастрычніка мінулага года сын здаў дакументы на будаўніцтва трохпакаёвай кватэры і атрыманне льготнай пазыкі. Ільготнай, паколькі яго жонка — сірата, яе бацька стаяў 26 гадоў у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў як "чарнобылец". А потым здарылася бяда — сын трагічна загінуў 15 лістапада... Рашэнне ж аб выдзяленні пазыкі было зацверджана Заводскім выканкамам 21 лістапада. Тут яшчэ ёсць адзін нюанс: сыну некалькі разоў вярталі дакументы з-за няправільна складзенай па месцы яго працы патрэбнай даведкі. Каб не гэта, пазыку сям'я сына атрымала б яшчэ пры яго жыцці. А цяпер мы даведаліся, што яе памер будзе перагледжаны і зменшаны. Чаму? Нам гаварылі, што такое рашэнне можа быць пакінута на разгляд выканкама. Дык чаму ён не можа ўвайсці ў становішча? Пасля смерці сына засталася жонка — сірата і ўдава, і немаўля..." З такой просьбай дапамагчы разабрацца ў сітуацыі на "гарачую лінію" па парадзе сваёй сяброўкі звярнулася мінчанка, якая зараз штодня мусіць дапамагаць даглядаць унука... "Калі ласка, адказ надрукуйце ў газеце і, па магчымасці, як мага хутчэй, бо праблему трэба вырашаць хутка".

Паводле слоў начальніка аддзела жыллёвай палітыкі адміністрацыі Заводскага раёна г. Мінска Наталлі ЖУК, якая аператыўна праверыла выкладзеныя факты, у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў удава (усе паперы афармляліся на яе — С.Р.) стаяла з 1984 года, прычым у агульнай чарзе. А пазыкі і крэдыты выдаваліся не як ільготныя, а ўсім тым, хто стаяў у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў да 1990 года.

якая аператыўна праверыла выкладзеныя факты, у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў удава (усе паперы афармляліся на яе — С.Р.) стаяла з 1984 года, прычым у агульнай чарзе. А пазыкі і крэдыты выдаваліся не як ільготныя, а ўсім тым, хто стаяў у чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў да 1990 года.

— Сапраўды, нявестцы вашай заяўніцы памер пазыкі будзе перагледжаны. Калі раней пры поўным складзе сям'і грамадзяне маглі атрымаць бязвыплатную пазыку на будаўніцтва трохпакаёвай кватэры ў памеры 47 мільёнаў рублёў, дык цяпер, калі сям'я складаецца толькі з жанчыны і яе дзіцяці, яны могуць прэтэндаваць на атрыманне толькі 36 мільёнаў рублёў. Паколькі састаў сям'і змяніўся і даходы сына заяўніцы ўжо не могуць быць улічаны, з памеру пазыкі вылічана субсідзіраванне 20 квадратных метраў жылплошчы, — патлумачыла Наталля Георгіеўна.

Напрыканцы размовы Наталля Жук дадала, што нявестцы жанчыны патрэбна асабіста звярнуцца ў аддзел жыллёвай палітыкі адміністрацыі раёна, пры гэтым прадаставіць патрэбныя даведкі, якіх зараз не хапае. Пры жаданні, яна можа напісаць заяву на будаўніцтва кватэры меншай плошчы...

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Эфирные создания

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика