"...І вы ацэніце сваё..."
З краін СНД у Беларусь ляцяць пісьмы ад звычайных грамадзян, якія падтрымліваюць выбар беларускага народа ў час нядаўніх прэзідэнцкіх выбараў. Вось вытрымкі з некалькіх лістоў:
"Паважаныя мінчане!
...У вас не быў спалены і разбураны горад — дзякуючы строгасці вашага Бацькі. А ў нас, у Кіргізіі, не было нікога, роўнага Лукашэнку. У Бішкеку разрабавалі і разбілі вытворчасці, забілі сотні людзей. Дагэтуль гарады — галавешкі, а ўцалелыя людзі жывуць на марозе ў палатках. Нашы людзі галадаюць, бо пасля гэтых падзей усе прадукты падаражэлі ў 4-5 разоў. Вам вядома, што такое голад у маразы? І вы выступаеце супраць таго, хто вас ратаваў ад усяго гэтага? Адумайцеся! Нам бы вашага Лукашэнку! Прыязджайце да нас. Пасля паездкі навучыцеся цаніць сваё — пад кіраўніцтвам Бацькі! І ўжо не пойдзеце бузіць...
Кыргызстан, г. Бішкек".
"Паважаны таварыш Аляксандр Рыгоравіч!
Мы, расіяне, цалкам і поўнасцю падтрымліваем ваш курс на вяртанне сацыяльнай справядлівасці ў Беларусі! Мы вельмі рады, што ў беларускага народа ёсць такі прэзідэнт, які абараняе інтарэсы краіны і кожнага працоўнага! У апошнім канфлікце вакол газу мы поўнасцю на вашым баку, бо прыродныя багацці павінны належаць народу, а народ Расіі і Беларусі — адзіны... Гэтым летам я пабывала ў Гомелі і на свае вочы пераканалася, якіх вялікіх поспехаў дасягнула Беларусь за гады вашага праўлення. Мы з вамі, таварыш Аляксандр Рыгоравіч! Усе разам пабудуем справядлівае грамадства!
З глыбокай павагай, Ганна, кандыдат у члены КПРФ".
"Паважаны Аляксандр Рыгоравіч! Мы, простыя расіяне, працягваем захапляцца вашай мужнасцю і адвагай. Вы, як сапраўдны рыцар, абараняеце свой народ, у чарговы раз не даяце яго ў крыўду злосным алігархам, хапугам і падонкам усіх масцей і "званняў". На працягу тыдня мы сачылі за канфліктам, мэта якога была — пасварыць народы Расіі і Беларусі... Вы ў чарговы раз умацавалі свой аўтарытэт на ўсёй постсавецкай прасторы. Мы не перастаём ганарыцца вамі.
З павагай, Ігар Гафштэйн".