Паляванне — абмежаваць, падкормку дзічыны — узмацніць

Источник материала:  

Усім карыстальнікам паляўнічых угоддзяў у краіне рэкамендавана забяспечыць узмоцненую падкормку паляўнічай жывёлы, а таксама абмежаваць паляванне на пэўныя яе віды.

Студзень і люты абяцаюць быць шматснежнымі, з параўнальна нізкімі тэмпературамі паветра, а таксама верагоднасцю ўтварэння шарпаку. Прынамсі, пачатак года такім і выдаўся. Павялічваецца рызыка смяротнасці дзікіх капытных жывёл (казуль, дзікоў, ланяў, высакародных аленяў) ад голаду і холаду.

— Лепшай лічыцца сумесь сіласу і кукурузы. А нядаўна ў дадатак было рэкамендавана абмежаваць паляванне на высакароднага аленя і дзіка, — патлумачыў кансультант аддзела паляўнічай гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Віктар КАРОГВІЧ. — Сезон палявання на высакароднага аленя доўжыцца да 31 студзеня, на дзіка — да 30 красавіка. Фактычна паляваць можна ва ўсе дні тыдня. Таму суб'ектам гаспадарання рэкамендавана часова абмежаваць паляванне на гэтых дзікіх жывёл толькі трыма днямі ў тыдзень.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Эфирные создания

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика