АБЗАЦ
29 сакавіка ў сталічным Палацы спорту плануецца канцэрт Эміра Кустурыцы і "Аркестра, які не курыць" (No Smokіng Orchestra). Кошт квіткоў складзе ад 110 да 200 тыс. рублёў.
П'яны 19-гадовы жыхар Серабранкі (Мінск) пабіў шкло ў аўтамабілі, які перашкаджаў яму прайсці да пад'езда. Левае шкло разляцелася ўшчэнт ад удару нагі. Адчыніўшы дзверцы, малады чалавек залез у салон і прыняўся цаглінай біць астатнія шыбіны. Убачыўшы патрульную машыну, кінуўся ўцякаць, але быў затрыманы міліцыяй у суседнім двары.
50 свіней і 2 кані загінулі пры пажары на прыватнай ферме ў Полацкім раёне. Паведамленне аб здарэнні ў фермерскай гаспадарцы "Дубовы гай" у в. Якубавічы паступіла ў ноч на 27 студзеня. Пажар ахапіў будынак агульнай плошчай больш за 1,6 тыс. кв. м, абваліўся дах. Вартаўнік атрымаў апёкі ног, шпіталізаваны. Папярэдні ўрон ацэньваецца ў Br55 млн. Прычыны высвятляюцца.
У Гродне п'яная 38-гадовая жанчына двойчы за дзень "папалася" супрацоўнікам ДАІ за рулём аўтамабіля. Увечары 26 студзеня "Аўдзі" пад яе кіраваннем на скрыжаванні сутыкнулася з аўтамабілем, які спыніўся ўперадзе. Прыборам "Алкатэст" было зафіксавана 1,6 праміле алкаголю ў выдыхаемым паветры. Дама патлумачыла, што раніцай яна выпіла літр піва. Такія ж тлумачэнні яна давала супрацоўнікам ДАІ і праз 3 гадзіны, калі яе зноў спынілі. На гэты раз прыбор паказаў 2,3 праміле алкаголю. Парушальніцы пагражае крымінальная адказнасць. За два гады пасля атрымання пасведчання кіроўцы яна неаднойчы прыцягвалася да адказнасці за парушэнне ПДР. ПОЎНЫ АБЗАЦ Адэскага інспектара ДАІ могуць пакараць за непавагу да ўкраінскай мовы. Супрацоўнік Дзяржаўтаінспекцыі Адэсы пры выкананні сваіх службовых абавязкаў адмовіўся кантактаваць на ўкраінскай (дзяржаўнай) мове з адным з кіроўцаў, заявіўшы: "Не разумею цялячую мову". Прадпрымальны адэсіт-кіроўца зафіксаваў гэты факт на відэа, а затым выклаў у інтэрнэт. Гэта стала падставай для правядзення службовага расследавання ў дачыненні да інспектара ДАІ. У выпадку пацвярджэння прыведзеных у інтэрнэце фактаў ён панясе пакаранне. Меры дысцыплінарнага ўздзеяння будуць прынятыя таксама ў дачыненні да яго кіраўніцтва.Конь з п'яным гаспадаром у возе трапіў пад цягнік у Смаргонскім раёне. 41-гадовы працаўнік сельгаспрадпрыемства заснуў на пад'ездзе да чыгуначнага пераезду каля в. Івашкаўцы. Конь сам выбраў маршрут і наехаў на рэйкі. Так яны праехалі каля 3 км, калі воз дагнаў хуткі цягнік, што ішоў на Вільню. Ад удара пасажыра выкінула ў снег, калёсы аказаліся разбітымі, а конь уцёк. Пацярпелы з пераломамі знаходзіцца ў бальніцы.