Пад наглядам відэасістэмы
Грамадскія месцы, якія найбольш актыўна наведваюцца насельніцтвам, працягваюць аснашчацца сістэмамі відэаназірання. Зараз функцыянуе звыш 4,7 тыс. відэасістэм, у тым ліку 1250 з вывадам выявы на маніторы аператыўна-дзяжурных службаў органаў унутраных спраў або пастоў Дэпартамента аховы МУС.
Дарэчы, пад аховай дэпартамента зараз знаходзіцца 37,5 тыс. аб'ектаў і 145,5 тыс. жылых дамоў грамадзян. Кошт паслуг, якія аказвае Дэпартамент аховы па ахове жылых дамоў і памяшканняў грамадзян, складае па ўсёй краіне 17,5 тыс. рублёў. Для асобных катэгорый грамадзян (ветэранаў і інвалідаў вайны, былых непаўналетніх вязняў лагераў) тарыф складае 350 рублёў у месяц. Каля 25 тыс. аб'ектаў і звыш 16 тыс. жылых дамоў грамадзян абсталяваныя трывожнымі кнопкамі для экстраннага выкліку нараду аховы.
Святлана БАРЫСЕНКА.