Мяса і малако з прыватных падворкаў

Источник материала:  

Некаторыя плюсуюць, але, у асноўным, — менш

Нарыхтоўчыя арганізацыі Гродзенскай вобласці летась прынялі ў фізічных асоб 17 тысяч галоў буйной рагатай жывёлы, што на 3,6 тысячы галоў (на 17,5%) менш, чым у 2009 годзе.

Паводле інфармацыі Галоўнага статыстычнага ўпраўлення Гродзенскай вобласці, аб'ёмы закупак буйной рагатай жывёлы ў параўнанні з 2009 годам павялічыліся ў Ваўкавыскім (на 29,9%), Іўеўскім (на 18,9%), Лідскім (на 3,9%) і Мастоўскім (на 3,3%) раёнах. Значна скараціліся закупкі ў Дзятлаўскім (у 2,3 раза), Слонімскім (на 39,9%), Свіслацкім (на 38,4%) раёнах. Насельніцтву фактычна выплачана за прынятую буйную рагатую жывёлу 13,9 мільярда рублёў, альбо 99,6% ад налічанай сумы.

Закупкі малака ў гаспадарках Прынямоння летась склалі 63,2 тысячы тон і ў параўнанні з 2009 годам зменшыліся на 15,4%. Прычына — скарачэнне колькасці кароў у асабістых падсобных гаспадарках. Зменшылі закупку малака ў параўнанні з папярэднім годам усе раёны вобласці. За малако выплачана 50,4 мільярда рублёў, альбо 98,6% да налічанай сумы. Сярэдні кошт аднаго кілаграма малака, закупленага ад насельніцтва, склаў 809 рублёў.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

←Зайцу лично готов надрать уши

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика