Створаны Камітэт «Вызваленне»
З ініцыятывай аб’яднацца ў камітэт выступіла Вольга Бандарэнка, жонка зняволенага Змітра Бандарэнкі. Сваякі 25 арыштаваных маюць трымацца разам.
У камітэт «Вызваленне» ўвайшлі жонкі, бацькі і дзеці зняволеных кандыдатаў ды шараговых дэманстрантаў.
Грамадскі камітэт рыхтуе таксама лісты да Папы, а таксама ў Міжнародны Чырвоны крыж, каб гэтая арганізацыя паспрыяла медычнай дапамозе палітвязням. Сваякі ў роспачы ад таго, што многім вязням, паводле іхнай інфармацыі, у медычнай дапамозе адмаўлялі. Людзі лічаць гэта парушэннем міжнародных нормаў аба забароне катаванняў.
«Сёння яны ўваліліся да нас, а заўтра яны ўваляцца да вас. 19 снежня адбыліся не выбары — 19 снежня здарыўся пераварот і абрынулася заканадаўства. На гэтых выбарах не перамог ніхто з кандыдатаў, а перамог спецназ. Калі мы нічога не зробім, будзем на ўсё глядзець моўчкі, то нас чакае змрок», — кажа тата Ірыны Халіп Уладзімір.
Паводле радыё «Свабода»