Ператрусы ў журналістаў «НН»: у фатографа Юліі Дарашкевіч і відэааператаркі Таццяны Гаўрыльчык

Источник материала:  
31.12.2010 14:16 — Новости Общества

Ператрусы ў журналістаў «НН»: у фатографа Юліі Дарашкевіч і відэааператаркі Таццяны Гаўрыльчык
Юлія Дарашкевіч за працай.

Раніцай 31 снежня прайшоў ператрус у фатографа «Нашай Нівы» Юліі Дарашкевіч.

У кватэру, дзе жыве Ю.Дарашкевіч разам са сваім мужам Паўлам Юхневічам, пагрукалі, а 8-й раніцы. На пытанне «Хто?», сказалі, што яны (Юлія і Павел) затапліваюць суседзяў знізу

Юля і Павел зразумелі, што гэта няпраўда, але вырашылі адамкнуць. «Тады б яны проста выламалі б дзверы», — кажа Юля.

Зайшлі супрацоўнікі КДБ, паказалі ордэр на вядзенне крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Мінску вечарам 19 снежня. Ордэр быў выпісаны на прозвішча Дарашкевіч.

Заявілі, што ў Ю.Дарашкевіч могуць быць фота і відэаматэрыялы,

якія з’яўляюцца доказамі ў гэтай справе, а таксама наконт справы, якая тычыцца зрывання дзяржаўнага сцяга з будынка КДБ.

Юля заявіла, што на Кастрычніцкай плошчы вечарам 19 снежня не была і ў шэсці па праспекце Незалежнасці не ўдзельнічала, паколькі ў той час знаходзілася ў офісе «Гавары праўду» на Нямізе і прыйшла толькі на Плошчу Незалежнасці.

Ператрэслі два пакоі і кухню — Павел і Юлія толькі нядаўна пераехалі на новую здымную кватэру, таму многія рэчы так і засталіся нераспакаванымі, ператрэсена было ўсё.

Канфіскавалі два ноўтбукі, усе флэшкі, дыктафон, вынасныя вінчэстары, дыскі, нават дыск з мастацкім фільмам «Ходят слухи» — усяго 15 носьбітаў інфармацыі.

Супрацоўнікі КДБ прадэманстравалі веданне запісаў Ю. Дарашкевіч у Фэйсбуку.

Нядаўна Юля пісала, што яны ходзяць на ператрусы па вечарах. Вырашылі паказаць ёй, што могуць прыйсці і раніцай.

Быў таксама затрыманы яе муж, грамадскі актывіст Павел Юхневіч,

яго адвезлі ва ўпраўленне КДБ па горадзе Мінску (Казлова, 6), зазначыўшы, што Павел будзе дапытаны ў якасці сведкі.

Пазней стала вядома, што яго перавезлі ў Маскоўскі РУУС. Там на яго склалі пратакол за ўдзел у маніфестацыі 19 снежня, а пасля перавезлі ў турму на Акрэсціна, бо суды сёння не працуюць. Новы год ён, імаверна, правядзе ў камеры.

Таксама ламіліся ў кватэру, дзе жыве відэаператар НН Тацяна Гаўрыльчык.

Але яна спярша не пусціла іх у хату. «Невядомыя» паторгалі клямку і сышлі. Потым вярнуліся зноў.

Цяпер у кватэры Таццяны Гаўрыльчык ідзе ператрус, яе тэлефон не адказвае.

* * *

Ператрус у Гаўрыльчык скончыўся каля 15.20. У яе забралі відэакамеру, камп"ютар і флэшкі, якія знайшліся ў кватэры.

* * *

Юлія Дарашкевіч -- фатограф НН ад 2003 года. Лаўрэат міжнародных прэмій, аўтарка персанальных выстаў у розных краінах Еўропы і гарадах Беларусі. Яе фотарэпартажы можна пабачыць тут.

Відэааддзел НН зрабіў унікальныя відэа ў часе падзей 19 снежня. Агулам за апошнія 12 дзён іх прагледзелі больш за 1,100,000 разоў.

Падзяліцца навіной: 

←Задержан активист кампании «Европейская Беларусь» Павел Юхневич

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика