Беларусь закрывае Офіс АБСЕ ў Мінску
31 снежня пастаянны прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене Аляксандр Сычоў праінфармаваў пра гэта членаў Пастаяннага савета АБСЕ, паведаміў БелаПАН
— заявіў Савіных. — Гэтая пазіцыя на працягу шэрагу гадоў выкладалася ў афіцыйных заявах беларускага боку».
Паводле яго слоў, з 2003 года за час працы офіса ў Беларусі «рэалізаваны шэраг значных сумесных праектаў». «Эксперты АБСЕ і зацікаўленыя дзяржаўныя ўстановы паспяхова супрацоўнічалі ў сферы развіцця альтэрнатыўных крыніц энергіі, развіцця сельскага турызму, аднаўлення рэгіёнаў, што пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС», — паведаміў Савіных.
Як зазначыў
«Беларускі бок высока ацэньвае паслядоўныя намаганні супрацоўнікаў офіса па рэалізацыі сумесных праектаў. Упэўнены, што дзейнасць офіса зрабіла важны ўнёсак ва ўдасканаленне практыкі працы дзяржаўных інстытутаў Беларусі», — заявіў
«Ацэнка вынікаў дзейнасці офіса АБСЕ ў Мінску паказвае, што мандат офіса выкананы, — зазначыў
Як мяркуе Андрэй Савіных, «рашэнне Беларусі аб спыненні працы офіса ў Мінску не прывядзе да зніжэння ўзроўню ўзаемадзеяння нашай краіны з АБСЕ». «Наадварот, мы гатовыя да ўмацавання і павышэння эфектыўнасці практычнага ўзаемадзеяння з інстытутамі АБСЕ па ўсіх кірунках праграмнай дзейнасці арганізацыі», — зазначыў
Як раней паведамлялася, 20 снежня ў Мінску было абнародавана заключэнне міжнародных назіральнікаў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) і Парламенцкай асамблеі (ПА) АБСЕ, з
годна з якім выбары ў Беларусі«Прэзідэнцкія выбары паказалі, што Беларусі ўсё яшчэ трэба будзе прайсці значны шлях, каб пачаць адпавядаць сваім абавязацельствам у межах АБСЕ, хоць былі зробленыя некаторыя канкрэтныя паляпшэнні», — гаворыцца ў дакуменце.
Зазначаецца таксама, што дзень галасавання «быў азмрочаны затрыманнямі большасці кандыдатаў у прэзідэнты і соцень актывістаў, журналістаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці».
«Разам з тым як галасаванне ў дзень выбараў у цэлым атрымала станоўчую ацэнку, працэс значна пагоршыўся падчас падліку галасоў: па ацэнках назіральнікаў, амаль палова галасоў (пад назіраннем) падлічвалася дрэнна або вельмі дрэнна. Гэта падарвала крокі, якія былі зроблены для таго, каб палепшыць выбары», — зазначаюць назіральнікі АБСЕ.
Як заявіў кіраўнік кароткатэрміновай місіі назіральнікаў АБСЕ і дэлегацыі ПА АБСЕ Тоні Лойд, «гэтыя выбары не змаглі даць Беларусі новы старт, у якім яна мела патрэбу». «Працэс падліку галасоў не быў празрыстым. Народ Беларусі заслугоўвае лепшага. У прыватнасці, зараз я чакаю, што ўрад будзе адказваць за арышты кандыдатаў у прэзідэнты, журналістаў і праваабаронцаў», — сказаў Лойд.
БелаПАН