Затрыманы віцебскі актывіст Сяргей Каваленка
31.12.2010 18:05
—
Новости Общества
Яго забралі з дому па падазрэньні ў вывешваньні бел-чырвона-белых сьцягоў у Віцебску, на даху «шматпавярховіка» на Маскоўскім праспэкце, у якім ён жыве.
Маці актывіста, Лідзія Каваленка, распавяла, што на іх доме зьявілася каля пяці сьцягоў. Але яна не ўпэўненая, што Сяргей мае да гэтага нейкае дачыненьне.
Сяргея Каваленку забраў з дому супрацоўнік Першамайскага РАУС, і родныя ня ведаюць, ці адпусьцяць яго сёньня дахаты, ці разьбіральніцтва скончыцца судом — ужо пасьля навагодніх сьвятаў.
Падзяліцца навіной:
Радыё Свабода
Радыё Свабода