АБСЕ заклікае Беларусь перагледзець рашэнне аб закрыцці мінскага офіса
Заяву Ажубаліса 31 снежня апублікаваў сайт літоўскага знешнепалітычнага ведамства.
Ажубаліс выказаў «глыбокае шкадаванне» па прычыне непрацягнення мандата офіса АБСЕ ў Мінску беларускімі ўладамі. «Гэта тым больш расчароўвае ў святле абавязацельстваў, узятых на сябе кіраўнікамі дзяржавы і ўрада на саміце АБСЕ ў Астане», — гаворыцца ў заяве.
Паводле слоў дыпламата, з 1998 года офіс АБСЕ ў Мінску аказваў цэнную падтрымку намаганням урада, накіраваным на садзейнічанне істытуцыянальнаму будаўніцтву, умацаванне вяршэнства закона і развіццё адносін з грамадзянскай супольнасцю ў адпаведнасці з прынцыпамі і абавязацельствамі АБСЕ, а таксама на распрацоўку мер у эканамічнай і экалагічнай сферах. «Мандат офіса не быў выкананы, — падкрэсліў Ажубаліс. — Ёсць важная праца для працягу дзейнасці АБСЕ ў Беларусі».
Ажубаліс заклікаў беларускія ўлады перагледзець сваю пазіцыю такім чынам, каб АБСЕ змагла захаваць сваю прысутнасць у Мінску.
Тэрмін дзеяння мандата офіса АБСЕ ў Мінску, які працягваўся штогод, мінае 31 снежня 2010 года. У гэты дзень беларускі бок прыняў рашэнне не працягваць мандат.
Як заявіў
20 снежня ў Мінску было апублікавана заключэнне міжнародных назіральнікаў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ і Парламенцкай асамблеі АБСЕ, паводле якога прэзідэнцкія выбары, якія прайшлі ў Беларусі, не адпавядалі стандартам арганізацыі.
Антон Тарас, БелаПАН