Януковіч павіншаваў Лукашэнку з перамогай на выбарах

Источник материала:  
31.12.2010 21:02 — Новости Общества
Аляксандра Лукашэнку з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах 19 снежня павіншаваў прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч, паведаміла 31 снежня прэс-служба беларускага кіраўніка.

«Упэўнены, што з вашым перавыбраннем на пост прэзідэнта Рэспублікі Беларусь супрацоўніцтва паміж нашымі дзяржавамі атрымае новы практычны імпульс. Актыўная дынаміка ўзаемадзеяння дазволіць рэалізаваць маштабныя праекты на карысць украінскага і беларускага народаў», — падкрэсліў Януковіч.

На сайце ўкраінскага прэзідэнта пра віншавальнае пасланне ў адрас Лукашэнкі інфармацыі няма.

Раней такая ж сітуацыя склалася з віншаваннем Дзмітрыя Мядзведзева.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Оба задержанных 19 декабря в Минске украинца отпущены на свободу

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика