АБЗАЦ
Мінскі школьнік атрымаў апёк вока, падпальваючы петарду. Інцыдэнт адбыўся напярэдадні вечарам на праспекце Пушкіна. Дзесяцігадовы школьнік атрымаў удар падпаленай петардай. З дыягназам "тэрмічны апёк 1-й ступені кан'юнктывы правага вока" пацярпелы быў дастаўлены ў 4-ю гарадскую дзіцячую клінічную бальніцу.
Партыя марыхуаны вагой 11 кг канфіскаваная ў жыхара Лепельскага раёна. У ходзе спецаперацыі супрацоўнікі праваахоўных органаў выявілі ў ангары каля вёскі Бароўка, які арандаваў мясцовы індывідуальны прадпрымальнік, незаконную прадукцыю. Аднак большую частку наркотыку 25-гадовы жыхар раёна захоўваў у васьмі сховішчах у лесе. Мяркуецца, што тавар паступіў з Украіны ці Расіі і прызначаўся для збыту ў моладзевых забаўляльных установах Віцебшчыны і Мінска.
Сёлета ў Венесуэле канфіскавана 63 т 294 кг наркотыкаў, паведамляюць інфармагенцтвы. У распаўсюджаным учора паведамленні Нацыянальнага антынаркатычнага ўпраўлення Венесуэлы гаворыцца, што ў ліку іншага было канфіскавана 38,3 т марыхуаны, 24,6 т какаіну, 52,5 кг гераіну. Праваахоўнікамі затрымана за год больш за 12 тыс. падазраваных у наркакантрабандзе.
ПОЎНЫ АБЗАЦ
94-гадовы індыец стаў самым сталым "маладым" татам у свеце. Наваспечаны рэкардсмен Рамаджыт Рагаў жыве на поўначы Індыі, працуе парабкам на ферме. Яго ўзрост спецыяльна правераны па пашпарце. Жонцы Рамаджыта 55 гадоў. Урачы лічаць, што верагоднасць стаць бацькам у такім узросце вельмі малая, хоць цалкам выключыць такую магчымасць нельга.
У ЗША выпусцілі туфлі з малюнкамі на падэшвах. Амерыканка Тэйлар Рыў вядомая як мастак, дызайнер і стваральнік аднайменнага брэнда Taylor Reeve. Асаблівай папулярнасцю сярод модніц карыстаюцца яе ультрастыльныя туфлі. "Разыначка" кожнай мадэлі — размаляваная падэшва. Самыя любімыя тэмы ў дызайнера — чарапы, кветкі і партрэты. Дзяўчына ў туфліках з мордай тыгра альбо ружай на падэшве заўсёды будзе прыцягваюць увагу людзей, што ідуць ззаду. Галоўнае, каб на падэшве не красаваўся цэннік, як бывае ў некаторых нашых модніц.