Інтэрактыўнае тэлебачанне набірае абароты

Источник материала:  

Інтэрактыўнае тэлебачанне дазваляе глядзець тое, што хочацца і калі хочацца. Гэта паслуга РУП "Белтэлекам" з'явілася два гады таму. Для таго, каб стаць абанентам інтэрактыўнага тэлебачання, не трэба пракладваць дадатковы кабель ці ўсталёўваць нейкія антэны — дастаткова проста быць абанентам тэлефоннай сеткі.

сёння ўжо налічваецца 200 тыс. шчасліўчыкаў. За апошні год іх колькасць павялічылася амаль у 4 разы. Нават здараліся такія сітуацыі, што людзям даводзілася некаторы час чакаць падключэння, бо з-за вялікай колькасці ахвотнікаў спецыялісты не паспявалі аператыўна выконваць заяўкі. Пра гэта паведаміў намеснік генеральнага дырэктара "Белтэлекама" па камерцыйных пытаннях Андрэй Сабораў падчас прэс-тура.

Пачынаецца ўсё на станцыі "Тэлепорт", якая прымае праз замежныя спадарожнікі 39 тэлеканалаў стандартнай якасці і 3 каналы высокай якасці. Работу забяспечваюць 6 прыёмных антэн і 4 прыёмаперадавальныя. Ёсць магчымасць дадатковага размяшчэння да 10 антэн, што дазволіць павялічыць колькасць даступных каналаў яшчэ на 100.

А пераваг у такога тэлебачання даволі шмат. Хто з гледачоў не марыў пра тое, каб хуценька пераматаць рэкламны блок і глядзець любімы серыял ці перадачу далей? Амаль з разраду фантастыкі і такія магчымасці, як спыненне прагляду на нейкі час ці перанос часу паказу на зручны для гледача. З пасіўных спажыўцоў агульнадаступнай інфармацыі тэлегледачы пераўтвараюцца ў актыўных удзельнікаў працэсу фарміравання і распаўсюджвання тэлепраграм.

Асаблівую папулярнасць інтэрактыўнае тэлебачанне набыло ў рэгіянальных гледачоў. Яны складаюць каля 70% аўдыторыі. Магчыма, адбіваецца адсутнасць там кабельных аператараў і няўпэўнены прыём эфірнага тэлебачання.

РУП "Белтэлекам" пастаянна працуе над развіццём гэтай адносна новай паслугі. Ствараюцца новыя пакеты праграм, уводзяцца дадатковыя магчымасці. Культура абслугоўвання ў сэрвісных цэнтрах кампаніі на самым высокім узроўні. Тут робіцца ўсё магчымае, каб кожны наведнік адчуў сябе жаданым госцем і атрымаў усе неабходныя паслугі і кансультацыі.

Ірына Тамковіч.

←Отпущен на свободу племянник Ярослава Романчука

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика