“Вясёлых люблю, а кахаю — адну...”
23.12.2010
—
Новости Общества
Любіць або кахаць — быццам блізкія словы, але якое і калі дарэчней ужываць? Кожны, відаць, задаваў сабе падобнае пытанне. Бо ў жыцці трэба і любіць, і кахаць. Мы ж не будзем доўга разважаць, а возьмем пад увагу толькі моўны аспект.
Спачатку звернемся да слова любіць. Калі зазірнуць у гісторыю і пацікавіцца, што ўкладвалі ў яго нашы продкі, то ўбачым: старабеларускае любити — гэта адчуваць глыбокую адданасць, прыхільнасць, павагу да кагосьці або чагосьці, а таксама адчуваць пры-хільнасць да асобы супрацьлеглага полу; мець цягу да нечага (напрыклад, да мастацтва), а яшчэ — мець давер да кагосьці. Зафіксаваны ў Гістарычным слоўніку беларускай мовы і адметны дзеяслоў любитися са значэннем ‘падыходзіць адно аднаму’. Вось для ілюстрацыі прыклад са старажытнага пісьмовага помніка пад назвай “Неба”: “…тыи звезды што ся любятъ. овенъ з близнецом… а левъ со вагою. а дева со скорпеом. а ваги со стрелцомъ…”
Сучасны беларускі дзеяслоў любіць таксама мае вельмі шырокае кола значэнняў і, адпаведна, спалучальнасць з іншымі словамі. Так, любіць можна жонку або мужа, а яшчэ работу, кветкі, яблыкі, любіць чытаць, пагаварыць...
Што да слова кахаць, то ў старабеларускай мове яно таксама існавала. А ўжывалася са значэннямі ‘любіць, адчуваць глыбокую прыхільнасць да некага ці чагосьці’, ‘адчуваць задавальненне ад чагосьці, захапляцца нечым’.
Кахаць у сучаснай беларускай мове — слова з больш вузкім аб’ёмам значэння. Сёння кахаць — гэта мець вялікае сардэчнае пачуццё да асобы іншага полу. Таму яно і спалучаецца цяпер толькі з назвай асобы працілеглага полу. Такім чынам, кахаюцьжонку, мужа, нявесту, жаніха, дзяўчыну, хлопца. Маці ж, дачку, сына, бабулю — любяць.
У сувязі з гэтым дарэчы будзе ўзгадаць радкі з верша Сяргея Грахоўскага: “Люблю маладых І люблю пасівелых, /Вясёлых люблю, А кахаю — адну”.