Музейныя прадметы звароту не падлягаюць

Источник материала:  

На "гарачую лінію" чацвёртага Усебеларускага сходу паступіла просьба ад пенсіянера з Мінска. ПУЗАНАЎ Барыс Львовіч просіць вярнуць узнагароды бацькі — Героя Савецкага Саюза — у сям'ю. Справа ў тым, што "пасля смерці таты ў адпаведнасці з Указам старшыні Вярхоўнага Савета СССР усе ордэны і медалі былі здадзены ў Прэзідыум ВС. А пасля 1977 года ўнеслі змены ва Указ, і ўзнагароды пачалі пакідаць у сям'і".

Як паведамілі ў Мінскім гарадскім выканаўчым камітэце, узнагароды Героя Савецкага Саюза Пузанава Льва Іларыёнавіча зараз знаходзяцца ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Яны былі перададзены музею ўдавой Пузанава Л.І. 6 красавіка 1966 года. Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь "Аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь" і Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь "Аб зацвярджэнні Палажэння аб Музейным фондзе Рэспублікі Беларусь", музейныя прадметы з'яўляюцца дзяржаўнай уласнасцю і звароту былым уладальнікам, а таксама членам іх сям'і не падлягаюць. Таму задаволіць просьбу заяўніка аб звароце ў сям'ю ўзнагарод Пузанава Л.І не прадастаўляецца магчымым.

Згодна з артыкулам 14 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб зваротах грамадзян", рашэнне, прынятае па звароце, можа быць абскарджана ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

Акрамя таго, Барыс Львовіч цікавіцца: "Чаму цэны на бульбу ў Беларусі — бульбяной краіне — вышэйшыя, чым ва Украіне, Польшчы і Расіі?".

Мінгарвыканкам разглядзеў зварот спадара Пузанава аб цэнах на бульбу ў Беларусі, які паступіў на "гарачую лінію" 6 снежня 2010 года. Згодна з інфармацыяй, атрыманай з галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама, пастаўка бульбы арганізацыям гандлю Мінска адбываецца як напрамую ад сельгасвытворцаў, так і з камунальнага ўнітарнага прадпрыемства "Партызанскае", якое стварае стабілізацыйныя фонды ў адпаведнасці з заданнем урада.

Рознічныя цэны на бульбу, якая пастаўляецца сельгасвытворцамі па прамых пастаўках, фарміруецца, зыходзячы з закупачнай цаны вытворцы, узровень якой не абмяжоўваецца гранічнай гандлёвай надбаўкай, устаноўленай у памеры не больш за 200 рублёў на кілаграм, і падатку на дабаўленую вартасць па ўстаноўленай стаўцы ў памеры 10 працэнтаў. Штогод у Мінску на міжсезонны перыяд ствараюцца стабілізацыйныя фонды бульбы, якая рэалізуецца ў сярэднім каля 8 месяцаў. Сёлета для бесперабойнага забеспячэння насельніцтва ў міжсезонны перыяд створана запасаў бульбы ў аб'ёме 23 804 тоны.

Рознічныя цэны на бульбу стабілізацыйных фондаў фарміруюцца, зыходзячы з закупачных цэн сельгасвытворцаў, выдаткаў па нарыхтоўцы, захоўванні, рэалізацыі, прыбытку, а таксама гранічнай гандлёвай надбаўкі, устаноўленай у памеры не больш за 200 рублёў на кілаграм і падатку на дабаўленую вартасць па ўстаноўленай стаўцы ў памеры 10 працэнтаў.

Надзея ДРЫЛА.

←Отпущен на свободу племянник Ярослава Романчука

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика