Ёсць жаданне? Але ёсць і закон

Источник материала:  

Жыхарка Гродна Галіна ГЕРУС звярнулася на "гарачую лінію" чацвёртага Усебеларускага народнага сходу са скаргай, што амаль два гады Гродзенскі райвыканкам адмаўляе ёй у прыватызацыі зямельнага ўчастка ў садоўніцкім таварыстве "Зара-Каробчыцы", які належыць ёй з 1980 года. Ад яе быццам "патрабуюць новы генплан коштам амаль дзесяць мільёнаў рублёў". "Дапамажыце!" — просіць 70-гадовая жанчына.

Дык чаму ж гэтае, здавалася б, элементарнае пытанне не вырашаецца? І няўжо сапраўды цана пытання — вышэйзгаданая сума? Вось што адказвае на гэты конт намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Ігар ЖУК (дарэчы, сёлета Галіна Сямёнаўна была на асабістым прыёме і ў яго, і ў старшыні аблвыканкама Сямёна ШАПІРЫ):

"Герус Г.С. рашэннем Гродзенскага раённага выканаўчага камітэта ад 16 ліпеня 2010 г. № 545 перададзены ў пажыццёвае спадчыннае валоданне зямельны ўчастак у садоўніцкім таварыстве "Зара-Каробчыцы" плошчай 0,0672 га. Ёй накіравалі выпіску з гэтага рашэння для звароту ў РУП "Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры" для ажыццяўлення дзяржаўнай рэгістрацыі на зямельны ўчастак.

Акрамя таго, райвыканкам на падставе пункта 9 Палажэння аб садоўніцкім таварыстве, зацверджанага Указам Прэзідэнта Беларусі ад 28 студзеня 2010 г. № 50, адмовіў у прадастаўленні Герус Г.С. самавольна занятага зямельнага ўчастка плошчай 0,0133 га, на якім узведзеныя хлеў і прыбіральня, паколькі ў дадзеным выпадку патрабуюцца змяненні ў праект арганізацыі і забудовы тэрыторыі таварыства.

Згодна з пунктамі 1,3 артыкула 223 Грамадзянскага кодэкса Беларусі, у выпадку будаўніцтва на самавольна занятым зямельным участку мясцовым выканаўчым і распарадчым органам прымаецца рашэнне аб вяртанні гэтага ўчастка і зносе самавольнай пабудовы. Тым не менш, Гродзенскі райвыканкам зрабіў спробу захаваць пабудовы Герус Г.С.: рашэнне аб іх зносе не выносілася, заяўніцы неаднаразова растлумачвалася неабходнасць змяненняў у праект арганізацыі і забудовы садоўніцкага таварыства "Зара-Каробчыцы". І таварыствам ужо прынята рашэнне аб адпаведных змяненнях — зразумела, за грашовыя сродкі Герус Г.С. Паводле звестак КУП "Праектнае бюро Гродзенскага райвыканкама", арыенціровачны кошт выканання неабходных работ складае 200 тысяч рублёў.

У падобных выпадках гэта адзіны варыянт, які ў поўнай меры адпавядае патрабаванням заканадаўства".

Барыс ПРАКОПЧЫК.

←Отпущен на свободу племянник Ярослава Романчука

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика