У аўтакатастрофе загінуў Іван Нікітчанка

Источник материала:  
20.11.2010 15:52 — Новости Общества
Член-карэспандэнт Акадэміі навук, прафесар Іван Нікітчанка загінуў у аўтакатастрофе. Гэта здарылася ў нядзелю пад Маладзечнам.

У аўтакатастрофе загінуў Іван Нікітчанка

Іван Нікітчанка быў сябром Партыі БНФ. Доўгія гады ён узначальваў аргкамітэты правядзення «Чарнобыльскага шляху». На гэтых выбарах ён увайшоў у ініцыятыўную групу кандыдата ад Хрысціянскай Дэмакратыі Віталя Рымашэўскага, аргументаваўшы тым, што гэты кандыдат найбольшую ўвагу надае пытанням пераадолення наступстваў Чарнобыля.

«Наша Ніва» смуткуе разам з сям’ёю нябожчыка. Мы пастараемся разведаць пра абставіны катастрофы.

Ураджэнец Браншчыны, ён стаў адным з найлепшых навукоўцаў у галіне селекцыі жывёлаў. Ён блізка да сэрца ўспрыняў чарнобыльскую трагедыю, што зачапіла і ягоныя родныя мясціны. Ён далучыўся да беларускага нацыянальнага руху і заставаўся ў ім да апошніх дзён свайго жыцця.


Падзяліцца навіной: 
ЗП

←Аптеки сдерживают рост цен, но работать в убыток не хотят

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика