Рэцэптаў — шэсць. Па адным — на месяц...
Міністэрства аховы здароўя накіравала ва ўсе абласныя ўпраўленні, у Камітэт па ахове здароўя Мінгарвыканкама, падведамасныя ўстановы, медыцынскія службы органаў дзяржаўнага кіравання, РУП "Белфармацыя", "Мінская фармацыя", "Фармацыя" і іншым тлумачэнні пра парадак выпісвання пацыентам лекавых сродкаў бясплатна і на льготных умовах.
"Пры выпісцы лекавага сродку, прызначанага на курс лячэння да шасці месяцаў, Міністэрства аховы здароўя рэкамендуе выпісваць лекавы сродак на шасці рэцэптурных бланках з тэрмінам дзеяння кожнага рэцэпта 1 месяц, — гаворыцца ў дакуменце. — У гэтым выпадку ў медыцынскай картцы амбулаторнага хворага ўрачом робіцца арыфметычны разлік колькасці доз лекавага сродку (таблетак, капсул, ампул і г.д. ), неабходных пацыенту для лячэння на працягу месяца, і агульная колькасць, неабходная для курсу лячэння тэрмінам да шасці месяцаў. Урач павінен азнаёміць пацыента са зробленымі разлікамі ў медыцынскай картцы хворага, а затым выпісаць яму адначасова шэсць рэцэптаў. Пры гэтым у кожным рэцэпце выпісваецца колькасць лекавага сродку, прызначаная для прымянення на працягу аднаго месяца, і ўказваецца тэрмін дзеяння рэцэпта.
На тытульным баку кожнага бланка ўрач павінен рабіць адпаведны запіс:
для першага бланка рэцэпта — "Рэцэпт № 1. Сапраўдны з (указаць дату). Тэрмін дзеяння ўстанаўліваецца ад даты выпіскі рэцэпта (напрыклад, 1 лістапада 2010 года);
для другога бланка — "Рэцэпт "№ 2. Сапраўдны з (указаць дату). Тэрмін дзеяння ўстанаўліваецца з даты праз месяц пасля даты выпіскі першага рэцэпта (напрыклад, 1 снежня 2010 года);
для трэцяга бланка рэцэпта — "Рэцэпт № 3. Сапраўдны з (указаць дату). Тэрмін дзеяння устанаўліваецца праз два месяца пасля даты выпіскі першага рэцэпта (напрыклад, 1 студзеня 2011 года) і гэтак далей да шасці месяцаў".
У Міністэрстве аховы здароўя лічаць мэтазгодным для забеспячэння неперарыўнасці лячэбнага працэсу перанесці тэрмін дзеяння другога, трэцяга і наступных рэцэптаў на 3—5 дзён да завяршэння тэрміну дзеяння папярэдняга рэцэпта.
У медыцынскай картцы хворага будзе рабіцца запіс аб выпісцы пацыенту шасці рэцэптаў для атрымання лекавых сродкаў на льготных умовах ці бясплатных з указаннем нумароў выпісаных рэцэптаў.
Ад пацыента патрабуецца распісацца ў медыцынскай картцы, пацвярджаючы тым самым, што ён азнаёмлены са зробленымі разлікамі і атрымаў рэцэпты на курс лячэння адразу да шасці месяцаў. Затым урач вызначыць для яго дату наступнага планавага наведвання.
Міністэрства аховы здароўя прапанавала фармацэўтычным работнікам пры водпуску з аптэк лекавых сродкаў па бясплатных і льготных рэцэптах<І> строга захоўваць указаную чарговасць рэцэптаў (першы, другі, трэці) і ўказаныя ў рэцэптах тэрміны дзеяння .
Надзея НІКАЛАЕВА.