З пачатку года мінскія кватэры на другасным рынку жылля патаннелі на 9,6%

Источник материала:  

Цяпер кош 1 квадратнага метра складае ў сярэднім 1.375 долараў ЗША. Прыкладна такі кошт пры продажы выстаўляюць уладальнікі нерухомасці.

Як паведаміла намеснік дырэктара групы кампаній "Твая сталіца" Таццяна Недзерава-Архіпец, кошт жылля, які ўказаны ў дагаворах куплі-продажу, зменшыўся на 7,3%. У сярэднім штомесяц на другасным рынку жылля са студзеня па верасень гэтага года рэгістравалася каля 580 здзелак. Гэта на 20% менш. Найбольшым попытам карысталіся адна- і двухпакаёвыя кватэры. У агульным аб'ёме здзелак яны займаюць 37 і 36% адпаведна. Трохпакаёвыя кватэры купляў кожны пяты.

Наталля ВАВІЛАВА, "Мінск—Навіны".

"Мінск—Навіны".

←Стильный крой эстрады

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика